Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2024

Дзень роднай мовы.

21 лютага  вучні 3"А" класа прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Магутнае слова, ты, роднае слова!" Дзеці 5-х класаў  прынялі ўдзел у гульні-конкурсе "Пагуляем у роднае слова". Мерапрыемства было насычана цікавымі конкурсамі: "Перакладчык", "Назвы месяцаў", "Беларускія прыказкі".
Сярод вучняў 9-х класаў была праведзена квэст-гульня "Загадкі з лесніковай пасады" (па паэме Якуба Коласа "Новая зямля").
Вучні старэйшых класаў узялі інтэрв'ю ў вучняў і настаўнікаў, якім трэба бало адказаць на пытанне: "Што для іх родная мова?". Пасля 10-класнікі падрыхтавалі відэа з адказамі ўдзельнікаў.
Вучні 6-х класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні "Пералівы роднай мовы". У ходзе мерапрыемства яны ўспаміналі творы беларускіх пісьменнікаў, замацавалі веды аб народных прыказках, узбагацілі свой слоўнікавы запас.