Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.09.2022

Тыдзень роднай мовы

20 верасня ў Прылуцкай сярэдняй школе ў рамках Тыдня роднай мовы прайшла квэст-гульня "Беларуская скарбонка",  прысвечаная розным дысцыплінам: літаратуры, лінгвістыцы, краязнаўству,  этнаграфіі. Кожная каманда атрымала маршрутны ліст з пералікам прыпынкаў, якія яна павінна прайсці. На кожным прыпынку трэба выканаць заданне за 3 хвіліны, за правільна выкананае заданне каманда атрымлівае літару і рухаецца далей. Перамагла каманда 9 "В" класса, якая першай вярнулася на старт і склала з літар патрэбнае слова. Другое месца заняла каманда 9 "Б" класа.